“Рэгіянальная газета” ладзіць акцыю для чытачоў у гонар Міжнароднага дня роднай мовы, які адбудзецца 21 лютага.
Гэтым разам мы запрашаем настаўнікаў і вучняў паўдзельнічаць у двух розных конкурсах. Абодва конкурсы дзейнічаюць ад 12 лютага. Конкурсныя работы мы прымаем да 21 лютага.
“Рэгіянальная газета” як адзінае беларускамоўнае выданне Павілля ладзіць гэтыя два конкурсы з мэтай падтрымкі беларускай мовы ў сферы адукацыі рэгіёна.
Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 1 сакавіка на курсах “Мова нанова” ў Маладзечне. Курсы праходзяць па адрасе: Вялікі Гасцінец, 121.
Конкурс ад “РГ” для настаўнікаў: дашліце план урока і выйграйце электронную кнігу
Вучні: напішы эсэ па-беларуску і атрымай смартфон
Для вучняў мы прапануем напісаць эсэ на адну з трох тэм:
1. Дзень, які змяніў маё жыццё.
2. Мой лепшы сябар.
3. Што я раскажу пра свой край чалавеку, які ніколі не быў у Беларусі.
Да ўдзелу прымаюцца работы вучняў 1-11 класаў, якія вучацца ў школах і гімназіях рэгіёна. Работы прымаюцца ад 12 да 21 лютага. 25 лютага на нашым сайце мы размесцім галасаванне, праз якое чытачы могуць абраць пераможцу конкурсу.
28 лютага галасаванне будзе закрытае.
Работы можна дасылаць на адрас regionnews@rh.by. Просім удзельнікаў пазначаць нумары тэлефонаў, па якіх рэдакцыя зможа з імі звязацца.
Тэст для бацькоў: якім вы выхаваеце сваё дзіця?
Віляйчанам прапануюць выбраць назвы новых вуліц (Галасаванне)
Урокаў беларускай мовы ў пачатковай школе стане столькі ж, колькі і рускай