Выніковая выстава “Ствараем. Абмяркоўваем. Марым” адбылася 6 лютага ў музычным каледжы.

Яе зладзілі ў межах праекта “Рэгіянальныя сувеніры як сродак інтэграцыі мясцовых агратурыстычных супольнасцяў”.

На выставе сабраліся майстры, навучэнцы каледжа, краязнаўцы. Яны абмяркоўвалі ўзоры работ, якія падрыхтавалі падчас праекта. Сярод іх былі сувеніры, стылізаваныя пад сярэднявечную пячатку, з выявай Міхала Клеафаса Агінскага, падсвечнікі, скрыначкі, паштоўкі, званочкі, аб’ёмныя сюжэтныя карцінкі.

Зацікаўленыя абмяркоўвалі, якія сувеніры, ды і ўвогуле сімвалы рэгіянальнай ідэнтычнасці, найбольш годныя, каб прадстаўляць Маладзечаншчыну для гасцей краю.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Удзельнікі галасавалі за работы, якія спадабаліся найбольш. Такім чынам на выставе зла­дзілі конкурс глядацкіх сімпатый.

У ім перамагла серыя сувеніраў у выглядзе велікодных яек, у якія зручна паставіць свечку. Яйкі зробленыя ў змешанай тэхніцы. На керамічную аснову, якую зрабіла мастачка Ліна Цывіна, Валянціна Слюнчанка нанесла ўзоры са шпалернай паперы ў тэхніцы выцінанкі. Хаця серыя перамагла, яна не адлюстроўвае ўнікальнасць менавіта Мала­дзечаншчыны.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

А другое і трэцяе месцы занялі працы, непасрэдна звязаныя з сімволікай і гісторыяй горада. Лялька “Млад” Наталлі Тараскінай паказвае ўяўнага малайца, які заснаваў горад. У працы Ліны Цывінай і Франца Тулькі адлюстраваная рэпліка пячаткі князя Дзмітрыя, якая была на яго грамаце, у якой занатаваная першая згадка пра Маладзечна.

Каардынатар праекта Аляксандр Белы адзначае, што ўдзельнікі пагадзіліся разглядаць вынікі праекта папярэднімі, якія вызначылі контур вялікай працы. У будучым мясцовым супольнасцям варта выпрацаваць пэўныя формы і візуальныя вобразы, якія будуць і годна прадстаўляць край, і  ўспрымацца як свае.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Праект “Рэгіянальныя сувеніры як сродак інтэграцыі мясцовых агратурыстычных супольнасцяў” здзяйсняе грамадскае аб’яднанне інвалідаў “Асаблівы свет” у Маладзечанскім і Валожынскім раёнах. Яго падтрымлівае Праграма падтрымкі Беларусі Федэратыўнага ўрада Германіі.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Навучэнцы маладзечанскай школы-інтэрната №2 для дзяцей з парушэннямі зроку паказалі праграму для рэспубліканскага конкурсу (Фота)

Алег Елісеенкаў: “Маладзечанцы – упрыгожанне зямлі беларускай”. Горад афіцыйна стаў культурнай сталіцай Беларусі – 2016

Рок-гурты з рэгіёна выступілі ў Вілейцы і паўдзельнічалі ў дабрачыннай акцыі (Фота)

Аляксандр Каханоўскі: “Шкадую толькі аб тым, што так мала распытаўся ў бацькі” (Фота)

“Свая вёсачка, як родная маці”. Віляйчанка прэзентавала кнігу пра родную вёску (Фота)