Ад 15 лютага па 15 сакавіка РУП “Белпошта” праводзіць конкурс “Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2015 года”.
Лепшай маркай будзе прызнаная тая, якую выберуць большасць удзельнікаў конкурсу-апытання.
На сайце www.belpost.by можна азнаёміцца з маркамі, якія ўбачылі свет у мінулым годзе, спампаваць бланк анкеты, запоўніць яе і выслаць на электронны адрас: zavadskaya@belpost.by.
Дарэчы, плакаты з выявамі ўсіх марак і анкеты можна пры жаданні атрымаць і ў раённым вузле паштовай сувязі.
Сярод удзельнікаў, якія назавуць марку-пераможцу, будуць разыграныя прызы.
Прэзентацыя “Вілейскага павета” – 17 лютага ў Мінску
Віляйчанам прапануюць выбраць назвы новых вуліц (Галасаванне)