Пачаўся конкурс на распрацоўку графіці для скейтпляцоўкі.
“РГ” паведамляла, што размесціцца яна на тэрыторыі былой танцпляцоўкі ў гарадскім парку Вілейкі да фестывалю моладзевых субкультур “Энергія маладосці”.
Конкурс праходзіць з 15 лютага і па 15 сакавіка ўключна. Потым будзе наладжана анлайн-галасаванне.
Удзельнічаць можа як асобны аўтар, так і аўтарскі калектыў. Удзельнікі мусяць мець прыклады выкананых графіці. На адрас SKPVileyka@gmail.com можна дасылаць да трох эскізных варыянтаў графіці.
Пераможцу уручаць узнагароджанне ў эквіваленце 300 долараў ЗША. Ён атрымае магчымасць выканаць прапануемыя графіці на сценах.
Арганізатар конкурсу – грамадскае аб’яднанне па садзейнічанні ўстойліваму развіццю Вілейскага рэгіёна “ЗОВіК”.
Тэст для бацькоў: якім вы выхаваеце сваё дзіця?
Скульптура Маці, ружоўнік і новыя паляны – што яшчэ можа з’явіцца ў гарадскім парку Вілейкі
Віляйчанам прапануюць выбраць назвы новых вуліц (Галасаванне)