У сераду, 17 лютага, у кнігарні “Галіяфы” (Мінск, Старавіленская, 6, Траецкае прадмесце) адбудзецца прэзентацыя другога нумара гадавіка “Вілейскі павет”.
“Вілейскі павет” – гісторыка-краязнаўчы гадавік, прысвечаны канкрэтнаму рэгіёну: сучаснаму Вілейскаму раёну і тэрыторыям, якія ў розныя часы ўваходзілі ў межы Вілейскага староства, Вілейскага павета, Вілейскай вобласці.
У прэзентацыі бяруць удзел гісторык літаратуры Віктар Жыбуль, паэт Усевалад Сцебурака, укладальнік гадавіка Сяргей Макарэвіч.
Пачатак прэзентацыі ў 18:30.
Апытанне ў Маладзечне: Горад абралі культурнай сталіцай Беларусі – 2016. Што б вы хацелі, каб у сувязі з гэтым зрабілі ў горадзе?