Новы прэйскурант на дыягнастычных станцыях УП “Белтэхагляд” плануюць увесці ў канцы лютага, паведамілі на прадпрыемстве.

У сярэднім, кошт кантрольна-дыягнастычных работ будзе павялічанs на 18%. Меркавана, кошт тэхагляду легкавога аўтамабіля складзе 190 тысяч рублёў (цяпер – 160 тысяч рублёў). Пакуль новыя тарыфы на ўзгадненні ў Мінтрансе. Чакаецца, што на наступным тыдні яны будуць апублікаваныя на сайце УП “Белтэхагляд”.

Павышэнне тарыфаў на тэхагляд не закране станцый, якія не належаць УП “Белтэхагляд”, і ніяк не паўплывае на памер дзяржаўнай пошліны.

Тарыфы павышаны з-за інфляцыі, павелічэння кошту абавязковых плацяжоў і энергарэсурсаў.

“Наша Ніва” паводле .

Дапамажыце “Белпошце” выбраць лепшую марку 2015 года

Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ў студзені 2016 года выраслі на 2,2%

Рэальны заробак знізіўся ва ўсіх раёнах нашага рэгіёна. У якім – найбольш, а ў якім – найменш (Інфаграфіка)

Тавары, даражэйшыя за 300 еўра, можна будзе ўвозіць раз на 3 месяцы