У міліцыю 13 лютага давялося звярнуцца 58-гадоваму жыхару Вілейкі. 

Каля васьмі гадзін раніцы на прыпынку грамадскага транспарту па вуліцы Чырвонаармейскай у яго нехта скраў бензапілу і дрыль.

Мужчына адышоўся ад прыпынку да перакрыжавання, паглядзець, ці ідзе аўтобус. А  дзве сумкі пакінуў на прыпынку. Гэтым нехта і скарыстаўся: за лічаныя хвіліны ўнёс сумкі, што засталіся без нагляду, расказаў падрабязнасці старшы следчы  Вілейскага райаддзела Следчага камітэта Аляксей Ясюкевіч.

Злодзей прычыніў мужчыне шкоду на суму больш за пяць мільёнаў рублёў.

Па факце крадзяжу ўзбудзілі крымінальную справу.

Калі хто валодае інфармацыяй па гэтым здарэнні, просяць патэлефанаваць па нумары 102.