Вызначылі дату судовага пасяджэння па касацыйным разглядзе Вярхоўным судом скаргі на смяротны прысуд у дачыненні да віляйчаніна.

Вярхоўны Суд разгледзіць гэту крымінальную справу 22 сакавіка, паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага Суда Беларусі Юлія Ляскова.

Нагадаем, што ў Вілейцы 5 студзеня Мінскі абласны суд вынеc смяротны прысуд 48-гадоваму віляйчаніну, які збіў да смерці сужытніцу.

Раней мужчыну ўжо прыгаворвалі да смяротнага пакарання за здзейсненыя ў 1989 годзе злачынствы. Але Вярхоўны суд па яго скарзе тады прысуд адмяніў. У выніку смяротнае пакаранне замянілі на 15 год калоніі.