15 лютага дзверы Ільянскага дзяржаўнага аграрнага каледжа былі шырока адчыненыя. Мы з нецярпеннем чакалі гасцей. Вось яны ўжо падымаюцца па лесвіцы. І неяк цяжка ўявіць, што гэтыя маладыя яшчэ мужчыны прайшлі вайну.

15 лютага пазначанае не толькі ў календарах, але і ў сэрцах многіх нашых суайчыннікаў. Нездарма, на маю думку, у гэты дзень адзначаюцца Грамніцы. Для многіх у 1989 годзе ён стаў пераломным момантам у жыцці, калі, з аднаго боку, за плячыма засталіся горы, пяскі, пякельнае сонца Афганістана, а з іншага – доўгачаканая сустрэча з роднай зямлёй, мамай, каханай.

На жаль, не кожны савецкі салдат, які выконваў свой абавязак у той далёкай краіне, дажыў да таго дня. Гісторыя адлічыла ўжо 27 год, калі быў завершаны вывад абмежаванага кантынгенту савецкіх войск з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан.

“Афганцы”. Так мы называем сёння тых, хто ведае ўсю праўду аб  вайне не з кніг і кінафільмаў. “Афганцы”. Гэта яны, яшчэ зусім нядаўна прыгожыя, статныя юнакі, а сёння ўжо мужчыны з сівізной у валасах. “Афганцы”. Іх сёння мы называем ветэранамі.

Ілья Малахаў, старшыня Вілейскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, прадставіў нам сваіх сяброў. Гэта воіны-інтэрнацыяналісты Г. У. Рэуцкі, С. С. Краўчонак, А. А. Ткачоў, С. С. Паўловіч, М. Л. Пякарскі, С. І. Каркоцкі, С. С. Буйневіч, В. М. Сідарэвіч. Нашымі гасцямі таксама сталі старшыня Вілейскай РАС ДТСААФ В. І. Гулецкі, намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце З. І. Гулецкая.

Падчас сустрэчы.

Падчас сустрэчы.

І вось пачаўся сапраўдны урок мужнасці “Афганістан баліць у маёй душы”. У зале стаяла поўная цішыня, калі ўдзельнікі сустрэчы распавядалі, як праходзіла іх вайсковая служба. Расказвалі пра звычайныя салдацкія будні, ніхто не хацеў гаварыць аб подзвігах. І толькі ўзнагароды на грудзях падказвалі, цераз што прыйшлося прайсці гэтым сціплым людзям. Гаварылі аб каханні, аб сяброўстве. А калі пачалі ўспамінаць тых, каго сёння няма побач, не вытрымалі, з’явіліся скупыя слёзы.

Гэту сустрэчу нельга забыць. Нельга не памятаць, не думаць. Нельга ўпусціць той момант, калі мы можам пачуць ўсю праўду з першых вуснаў, каб пасля не перапісваць гісторыю нанова.

Прайсціся па былым парку шляхціца Любанскага, знайсці любецкі валун – турыстычны маршрут па заходняй Вілейшчыне

Яна ўстала ў 5 раніцы, каб сабраць у лесе грыбы і пачаставаць гасцей. У 91 год. Наталля Арсеннева праз успаміны Пятра Краўчанкі

Рэальны заробак знізіўся ва ўсіх раёнах нашага рэгіёна. У якім – найбольш, а ў якім – найменш (Інфаграфіка)

Маладзечна абралі культурнай сталіцай Беларусі – 2016. Што хацелі б вы, каб у сувязі з гэтым зрабілі ў горадзе?