Кінатэатр “Радзіма” распачынае пракат фільма Андрэя Курэйчыка заўтра, 18 лютага.

Паказы запланаваныя ў зале павышанай камфортнасці. Першапачаткова ставілі цану білета ў 25 тысяч рублёў.

Учора цану павысілі да 35 000. А ўжо сёння абвешчаная цана на “ГараШ” – 55 000 рублёў.

Упершыню “Радзіма” павышае цану на білет перад пракатам, прычым больш, чым удвая.

Прычынай, верагодна, стаў незвычайны поспех карціны Андрэя Курэйчыка. Незалежны фільм у першыя выхадныя пракату сабраў утрая больш, чым скарыстаны бюджэт на яго вытворчасць.

На сёння зборы дасягнулі 162 мільнаў рублёў пры бюджэце фільма 51 мільён, паведамляе afisha.tut.by.

Прычым рэжысёр заяўляе праз tut.by, што пракат карціны ў рэгіёнах патроіць зборы.

Курэйчык параўноўвае свой праект з афіцыйным нацыянальным фільмам “Мы, браты”. Яго паказвалі практычна ва ўсіх кінатэатрах, і пры бюжэце ў пяць мільёнаў долараў сабраў 41 тысячу.

Пра што кіно пра “Шабаны”

Малады беларус з’ехаў у ЗША, дзе працаваў у крутым аўтасэрвісе. Каб яго не выслалі на радзіму, парваў беларускі пашпарт. Ад дэпартацыі гэта не выратавала.

У маладзёна ўжо склалася амерыканская мара, у яго заходнія планы на жыццё. А ён без дакументаў апынаецца ў Беларусі. Адзінае месца, дзе ён уладкаваўся без пашпарта – пякельны гараж у Шабанах. Ён сутыкаецца з рэаліямі прамысловай зоны. Знаёміцца з дзяўчынай, карае карумпаванага чыноўніка і адкрывае для сябе Беларусь занава.

Рэпертуар кінатэатра “Радзіма”

Віляйчанам прапануюць выбраць назвы новых вуліц (Галасаванне)

Як з нелюбімага дзіцяці вырасла знакамітая пісьменніца. У Маладзечне сустрэліся з французскай пісьменніцай Ірэн Фрэн