Распараджэннем Мінгарвыканкама ад 12 лютага 2016 года новым дырэктарам дзяржаўнага прадпрыемства “Мінскі метрапалітэн” прызначаны Уладзімір Сотнікаў. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце прадпрыемства, паведамляе БелаПАН.

Пра тое, што ранейшы кіраўнік сталічнай падземкі пакінуў свой пост, стала вядома ў кастрычніку мінулага года. Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар прадпрыемства Андрэй Кузьмін, Расціслаў Юрэня “перайшоў на іншую пасаду”.

У сваю чаргу ў Мінгарвыканкаме паведамілі, што Юрэня пакінуў пасаду “паводле ўласнага жадання”. Юрэня, якому ў сакавіку споўніцца 59 гадоў, быў прызначаны кіраўніком метрапалітэна 10 чэрвеня 2011 года.

Новаму дырэктару мінскага метро 55 гадоў. Нарадзіўся ў Слаўгарадзе Магілёўскай вобласці. Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (Гомель) па спецыяльнасці “будаўніцтва чыгунак, пуць і пуцявая гаспадарка”.

Пасля завяршэння вучобы працаваў брыгадзірам пуці, старэйшым дарожным майстрам Маладзечанскай дыстанцыі пуці Беларускай чыгункі.

У 1983 годзе стаў намеснікам начальніка, у 1991-м – галоўным інжынерам Маладзечанскай дыстанцыі пуці БЧ.

У 2002 годзе быў прызначаны намеснікам начальніка, а ў 2012 годзе – галоўным інжынерам УП “Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі”.

Конкурс ад “РГ” для настаўнікаў: дашліце план урока і выйграйце электронную кнігу

Як з нелюбімага дзіцяці вырасла знакамітая пісьменніца. У Маладзечне сустрэліся з французскай пісьменніцай Ірэн Фрэн

Конкурс: прапануйце графіці для скейтпляцоўкі ў Вілейцы

Маладзечна абралі культурнай сталіцай Беларусі – 2016. Што хацелі б вы, каб у сувязі з гэтым зрабілі ў горадзе?