Прыняць удзел у кастынгу могуць усе, каму ад 8 да 45 гадоў. Той, хто спявае, танчыць, або проста марыць пра вялікую сцэну.

Сцэнар да першага маладзечанскага мюзікла піша Алеся Кульша, кіраўніца тэатра песні “Мерыдыян” Палаца культуры. За пастаноўку танцавальных нумароў  адказвае Яўген Завадскі, харэограф з Маладзечна.  

Алеся Кульша расказала “Рэгіянальнай газеце”, штомюзікл будзе, вядома пра каханне.

– І не толькі пра каханне мужчыны і жанчыны. У нас час людзі развучыліся любіць, гаварыць адзін аднаму пра сваё каханне. Каханне памянялі на грошы, сумнеўныя задавальненні, на падробкі пад каханне. Задача нашага мюзікла нагадаць, што гэты свет выратуе толькі сапраўднае каханне.

Яшчэ адной адметнасцю мюзікла стане тое, што ў ім не будуць задзейнічаныя прафесіянальныя акцёры.

– Людзі, якія прафесійна іграюць у тэатрах, мне здаецца, навучыліся падманваць гледача тым, што могуць “сыграць” любое пачуццё. У гэтым сэнсе людзі “з вуліцы” больш шчырыыя.

У мюзіклу будзе задзейнічана каля 50 акцёраў.

Прэм’ера мюзікла пра каханне запланаваная на кастрычнік-лістапад бягучага года.

Рэпетыцыі пачнуцца ўжо ў сакавіку.

Бліжэйшы кастынг адбудзецца ў суботу, 20 лютага, у Палацы культуры. Пачатак а 17 гадзіне. Запісацца на яго можна па тэлефоне 8-029-376-74-81.

Конкурс ад “РГ” для настаўнікаў: дашліце план урока і выйграйце электронную кнігу

Рок-фестываль, конкурс мікрараёнаў і бальныя танцы чакаюць жыхароў культурнай сталіцы – 2016