У канцы мінулага года ў Маладзечанскім і Вілейскім раёнах зарэгістравалі шэраг крадзяжоў з машын. Невядомыя разбівалі шкло і пранікалі ў салоны прыпаркаваных на неахоўваемых стаянках аўтамабіляў. Выкрадалі відэарэгістратары, навігатары, магнітолы і іншую тэхніку.
Следча-аператыўная група ўстанавіла, што злачынствы здзейснілі адныя і тыя ж асобы.
– Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў затрымалі раней судзімых жыхароў Вілейшчыны, 24-гадовага і 28-гадовага братоў, а таксама 42-гадовага раней судзімага жыхара Маладзечанскага раёна і яго непаўнагадовага пасынка, – расказала афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.
Падчас расследавання ўстанавілі дачыненне фігурантаў да больш за 15 крадзяжоў. Частку скрадзеных рэчаў знайшлі і забралі падчас ператрусаў.
Фота забяспечана Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці.
Тром падазраваным прад’явілі абвінавачанне за крадзеж, учынены групай асоб. Іх заключылі пад варту. 15-гадовага навучэнца аддалі пад нагляд маці.
Следчыя правяраюць фігурантаў на дачыненне да аналагічных злачынстваў у іншых рэгіёнах.
Фота забяспечана Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці.
Стала вядома, калі Вярхоўны суд разгледзіць скаргу на смяротны прысуд віляйчаніну
Шукаюць мужчын, якіх падазраюць у махлярстве
Мінчанін падчас сваркі параніў двух маладзечанцаў у шыю і жывот
Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б.
Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.
У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.
За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.
Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.
Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731