Ужо ў лютым маладзечанцы змогуць пабачыць спектаклі народнага тэатра “Метамарфозы”, спектакль Маскоўскага тэатра, выставу іканапісу Ядвігі Сянько, канцэрт гімназіі-каледжа мастацтваў.
У сакавіку ўпершыню пройдзе фестываль бардаўскай песні. Таксама ўпершыню адбудзецца турнір па спартыўных бальных танцах. А яшчэ ў першы вясновы месяц распачнецца фэст бульбы “Бульба сёння, бульба заўтра”. На лета запланаванае свята мікрараёнаў горада.
Моладзь парадуюць канцэрты Дзмітрыя Калдуна, гурта “Аёва”, Наргіз, дыскатэка, якую ў чэрвені правядуць самыя вядомыя ды-джэі краіны. У чэрвені адбудзецца рок-канцэрт з удзелам рок-выканаўцаў і рок-гуртоў “Нейра Дзюбель”, Akute, J: Морс, NRM, “Крама” і іншых.
Для аматараў шансону ў Маладзечне пройдзе фестываль “Залаты шансон” з удзелам Міхаіла Шуфуцінскага, Жэкі, Кацярыны Галіцынай і іншых выканаўцаў.
У ліпені затанцуюць усе маладзечанцы ў флэшмобе “Горад, які танцуе”.
Акрамя гэтага, гастролі тэатраў Беларусі і Расіі, тэлевізійныя праекты, конкурсы, выставы.