Французская інтэрпрэтацыя ўсходняй казкі “Новыя прыгоды Аладзіна” атрымала ўсю экзотыку арыгінальнай гісторыі, дадаўшы больш дарослы ракурс на аповед рамантычнай гісторыі.

У Багдадзе жыве бедны, але вельмі энергічны малады чалавек Аладзін. Злы чараўнік падманам схіліў яго, каб ён скраў з падзямелля старую медную лямпу. Але хлопец не аддаў лямпу чараўніку, за што той замураваў Аладзіна ў лёхах.

А далей пачынаецца гісторыя з магіяй, джынам, прыгодамі, лятаючымі дыванамі, і, безумоўна, каханнем да чароўнай прынцэсы.

Кадр з фільма. Фота

Кадр з фільма. Фота

Кадр з фільма. Фота oktyabr.info.

Кадр з фільма. Фота oktyabr.info.

Адна з найбольш відовішчных сёлетніх прэм’ер – фэнтэзі “Богі Егіпта”. Сэт кінуў выклік свайму брату богу Гору, які быў мудрым і справядлівым. Сэт перамог Гора і вырваў яго вочы. Егіпет патанае ў хаосе і крывавых бойках. Існаванне чалавецтва вісіць на валаску.

Выратавальнікам становіцца злодзей Бек, якога чакаюць неверагодныя прыгоды. Ён разам з Горам праходзяць праз выпрабаванні ў царстве мёртвых. Таксама спрабуе выратаваць сваю каханую Зэю, якую зацягнуў у царства мёртвых Сэт. Цым закончыцца фінальная эпічная бітва, глядзіце ў фільме. Ён адназначна прыйдзецца даспадобы аматарам яркіх спецэфектаў.

Беларуская драма “Дзяржаўная мяжа. Фільм 12-ы: Ілжывая цэль” распавядае пра маёра пагранічнай службы. Ён адмаўляецца ад павышэнняў, за што атрымлівае папрокі ад жонкі.

Аднойчы ён знаходзіць камень са шпіёнскім абсталяваннем і зрывае планы адразу некалькім групам зламыснікаў. Выконваючы доўг, маёр не толькі рызыкуе жыццём, але і падстаўляе пад удар сям’ю.

Кадр з фільма. Фота news.tut.by.

Кадр з фільма. Фота news.tut.by.

Галоўны трэнд гэтага тыдня – беларуская чорная трагікамедыя Андрэя Курэйчыка “ГараШ”. За тыдзень цана білета на фільм павялічылася двойчы, і з 25 000 дарасла да 55 000.

Гісторыя пра маладога беларуса, які пасля некалькіх год жыцця ў ЗША апынуўся ў аўтасэрвісе на Шабанах, прыйшлася даспадобы беларускаму чытачу. Пракат ужо сабраў трайны памер бюджэту, выдаткаванага на карціну.

Алеся Кульша запрашае на кастынг у першы маладзечанскі мюзікл

Беларуская чорная трагікамедыя “ГараШ”: упершыню цану білета на фільм павялічылі двойчы за тыдзень

Як з нелюбімага дзіцяці вырасла знакамітая пісьменніца. У Маладзечне сустрэліся з французскай пісьменніцай Ірэн Фрэн