Ім стала начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Галіна Кажарновіч.

Гэта рашэнне агучылі на раённым злёце перадавікоў народнай гаспадаркі раёна. Ён прайшоў 19 лютага ў Палацы культуры.

Галіна Кажарновіч. Фота my.mail.ru

Галіна Кажарновіч. Фота my.mail.ru

“Чалавека года” на Вілейшчыне выбіраюць ужо шмат год. Так, летась “Чалавекам года” назвалі старшыню грамадскага аб’яднання па садзейнічанні ўстойліваму развіццю Вілейскага рэгіёна “ЗОВіК” Таццяну Цітуленка. “Чалавекам года-2013”  прызналі мастака Эдуарда Мацюшонка.