Мы можам многаму навучыцца ў прыроды. Менавіта ў ёй мы назіраем пастаянныя перамены. Усе расліны і жывёлы праходзяць праз цыкл часоў года.Кожны сезон прыносіць для нас свае законы і правілы. Наколькі мы іх ведаем, наколькі адчуваем сваё жыццё і жывём у рытме прыроды? Якая ў вас цяпер пара года?

Вясна – гэта надыход чагосьці новага, прырода накіроўваецца да жыватворнай цеплыні сонца. А ва ўнутраным свеце чалавека прачынаюцца новыя ідэі, думкі, пачуцці, жаданні і магчымасці. І вясной жыццё прапануе абу­дзіцца, скінуць з сябе заслону сну, суму, сумневы. Натхніцца новым.

Летам прырода працуе, ні ў адной істоты няма часу ленавацца або расслабляцца. Кожны заняты сваёй справай. Усё рухаецца да пэўнага выніку. Летні настрой прадугледжвае актыўную працу над сабой. Наш унутраны свет падобны да сада ці агарода. І прыйшоў час надаць увагу ўнутранай працы, каб сад душы прынёс плады ў канцы лета.

Восень. Гэта час высновы або прамежкавых вынікаў. Пачынаецца збор ўраджаю з палёў жыццёвага досведу. Чалавек разглядае свае маленькія і вялікія перамогі ў сацыяльным жыцці і над сабой, любуецца марамі, якія спраў­дзіліся, ён напоўнены радаснымі імгненнямі або хвілінамі спакою, раўнавагі і задаволенасці. Увосень магчымыя хвіліны суму.

Прырода губляе слязінкі, як дажджавыя кроплі. А моцныя парывы ​​ветру падобныя да адгалоскаў былога запалу. Але ўсе гэтыя ўражанні патрэбныя толькі для таго, каб падрыхтаваць сэрца да зімовага адпачынку.

Зіма. Яна асацыюецца са сном, адпачынкам і спакоем. Гэта час роздумаў. Холад, прыпыняючы хуткасць руху, дапамагае зразумець, што на самой справе мы хочам ад сябе і ад навакольных.

Фота womens-journal.net.

Фота womens-journal.net.

Калі мы хочам збіраць ураджай, то змена часоў года павінна нас супакойваць. Калі ж мы марым пра квітненне, то кругазварот пор года будзе засмучаць.

Гэтак жа і ў нашым жыцці мы можам дасягаць сталасці і пажынаць плён толькі ў тым выпадку, калі зразумеем і прымем для сябе, што многае сыходзіць і змяняецца, ствараючы перадумовы  для ўзнікнення новага.

Такі рух адбываецца і ў пары мужчыны і жанчыны, таму што адносіны знаходзяцца ў пастаянным развіцці. Яны зараджаюцца, закаханыя пазнаюць адзін аднаго, падбіраюць самыя жаданыя падарункі, кранальна клапоцяцца адно пра аднаго – гэта вясна.

Яны развіваюцца, займаюцца сумеснымі справамі, вучацца саступаць адзін аднаму, правільна размяркоўваць абавязкі між сабой – гэтае лета.

Яны радуюцца доўгачаканага выніку – восень.

Яны маюць патрэбу ў спакоі, адпачынку, перапынку актыўнасці і замарожванні таго, што не нясе карысці – пустых крыўдаў, непрыемных слоў – зіма. І затым зноў надыходзіць вясна…

Фота taro.reikienergy.ru.

Фота taro.reikienergy.ru.

Упусціце ў свае адносіны чатыры асноўныя прыродныя рытмы – прынцыпы вясны, лета, восені і зімы. Не аддавайце перавагу аднаму з іх. Некаторыя аддаюць перавагу “вечнай вясне”, і сумуюць з-за надыходу “восені” або “зімы”. Такія адносіны збядняюць. А натуральны імунітэт, які дазваляе пераадольваць цяжкасці, зніжаецца.

Навучыцеся распазнаваць прыход у ваш унутраны свет вясны, лета, восені і зімы. І разам з прыродным рытмам прыйдзе гармонія, спакой і адчуванне шчасця.

Па псіхалагічную дапамогу можна звярнуцца па тэлефоне: (80176) 74-66-20 або па адрасе: Маладзечна, вул. Таўлая, 4. Кансультацыі праводзяцца бясплатна і ананімна.

Па матэрыялах кнігі Таццяны Зінкевіч-Еўсцігнеевай “Майстар казак. 50 сюжэтаў у дапамогу развагаў пра жыццё, людзей і сябе для дарослых і дзяцей, якім больш за сем гадоў”.