Суседзі ляпаюць па батарэях, каб вы сціхлі з перфаратарам, не хапае адной пліткі, якую знялі з вытворчасці, ці грошай нестае на новы кран, які тэрмінова трэба мяняць сёння.

Калі вы перажылі рамонт хаця б аднаго пакоя і захавалі нармальныя адносіны ў сям’і, то маеце годную нагоду ганарыцца сабой. А калі досвед яшчэ і стаў паспяховым, то пра гэта нельга маўчаць!

Адчайных смельчакоў, якія ў няпросты час робяць рамонт, вырашыла падтрымаць “Рэгіянальная газета” ў сваім новым конкурсе для чытачоў.

Да конкурсу прымаюцца гісторыі пра тое, як вы зрабілі рамонт хаця б аднаго пакоя з фотаздымкам выніку. Пажадана дадаць фота да рамонту.

Падлічыце, колькі каштавалі матэрыялы, у колькі абышоўся рамонт, як выбіралі дызайн. Наколькі вынік адрозніваецца ад задумы? Ці заўважылі вы памылкі, якія дапусцілі ў час рамонту? Што б вы перарабілі?

Вы не толькі дапаможаце з рамонтам іншым чытачам, але і атрымаеце шанец выйграць прыз.

Дасылайце гісторыі, напісаныя ў аб’ёме не большым за 3,5 тысячы знакаў, разам з каштарысам і фотаздымкамі на адрас regionnews@rh.by. Пазначце свой нумар тэлефона. Вашы гісторыі будуць апублікаваныя на сайце rh.by і ў “Рэгіянальнай газеце”. Пасля на сайце мы размесцім галасаванне, якое і вызначыць пераможцу.

Дасылаць гісторыі можна ад 19 лютага да 4 сакавіка. Ад 11 да 16 сакавіка адбудзецца галасаванне. А 18 сакавіка мы запросім пераможцу на ўзнагароджанне.

Прызы пераможцам прапануюць спонсары конкурсу “Раскажы пра свой рамонт”.

ІП Алег Валянцінавіч Шульжыцкі дае сертыфікат на скідку 500 тысяч рублёў на любы тавар катэгорыі “Мэбля” ў студыі мэблі “Інтэк”.

ІП Таццяна Леанідаўна Бойка  прапанавала сертыфікат на скідку 500 000 рублёў на спадарожнікавую антэну.

ТАА “Саюра” дае сертыфікат на скідку на вокны ПВХ. На пакупку аднаго акна скідка складзе 250 000 рублёў. На пакупку двух акон скідка складзе 450 000 рублёў. На пакупку ад трох акон скідка складзе 600 000 рублёў.

Усе сертыфікаты дзей­­нічаюць да 1 ліпеня.