Ад 23 лютага па 1 сакавіка Вілейскі краязнаўчы музей прадставіць выставу “Шкляначкі парфумы” ў межах праекта “Тыдзень калекцыянера”.

Пабачыць яе можна ў выставачнай зале імя Сілівановіча.

На выставе прадставяць шкляначкі ад мужчынскай і жаночай парфумы з фондаў Вілейскага краязнаўчага музея і прыватнай калекцыі Андрэя Дударчыка.

Калекцыянаванне шкляначак парфумы – адносна новы кірунак у калекцыянаванні, зараз актыўна развіваецца і прыцягвае ўвагу з боку аматараў незвычайнага. Сёння гэта гучыць парадаксальна – каму прыйдзе ў галаву збіраць пустыя шкляначкі простай формы ад ужо выкарыстаных пахаў? Гэта толькі пустая трата месца ў шафе – скажа чалавек і не будзе мець рацыю. Калекцыйныя шкляначкі для парфумы, як антыкварныя і вінтажныя, так і сучаснага вырабу лімітаваных серый, даўно набылі сваіх прыхільнікаў на Захадзе, а таксама свой кошт. Гэта той самы выпадак, калі вы можыце набыць рарытэт “за пяць капеяк” або знайсці на гарышчы “бабуліну спадчыну” – не брыльянты і золата, а сціплую шкляначку парфумы ад Брокар і Ка або Ралле.

Гістарычныя факты пра парфуму

Сама гісторыя парфумы ўваходзіць каранямі ў старажытны Рым, аднак з’явілася значна раней. Самыя першыя летапісцы парфумы – гэта жрацы старажытнагрэчаскіх храмаў. З рэлігійных абрадаў пах ладану перайшоў у вышэйшыя саслоўі егіпецкага грамадства і далей да кожнага, хто мог сабе гэта дазволіць. Што датычыцца каранаваных асоб, то Клеапатра была настолькі шчодрая на каштоўную ў той час парфуму, што загадвала апырскваць пахучымі масламі парусы каралеўскага картэжу. Такім чынам яе з’яўленне ўражвала ўсіх, хто сустракаў яе ў порце.

Персы сустракалі сваіх цароў вянкамі з міры і вырошчвалі садовыя прыгожыя пахучыя расліны: фіялкі, ліліі, язмін і кусты руж. У Персіі з’явілася ружовая вада, якую выкарыстоўваліся якасці парфумы. Ганаровым гасцям у знак павагі за сталом падавалі чашу з ружовай вадой для амывання рук перад трапезай.

Старажытныя грэкі лічылі, што з’яўленне бога на зямлі заўсёды суправаджаецца прыемным пахам.

Пасля захопу Грэцыі Рымам, многія культурныя звычкі, былі перанятыя рымлянамі. Яны увялі у моду галення твараў з выкарыстаннем пахнючага крэма. Таксама ў Рыме, які быў вядомы сваімі банкетамі, сталі ставіць на сталы вазы з пахучымі кветкамі.

Пахучае мыла і ружовая вада не заўжды былі зручнымі ў выкарыстанні. Пагэтаму ў 15 стагоддзі, са з’яўленнем у Еўропе першага спірту, парфумеры пачалі рабіць “Венгерскую ваду”, якая мела пах размарыну, характэрны для таго часу. Яна стала настолькі распаўсюджанай, што у час праўлення Генрыха ІІ выкарыстанне парфумы стала абавязковым сярод заможных і багатых людзей. У 1614 годзе афіцыйна з’явілася новая прафесія – парфумер. У 1608 годзе ў Фларэнцыі, у манастыры Святой Марыі Навэлы, узнікае першая парфумерная фабрыка ў свеце. На ёй працавалі самі манахі-дамініканцы. Апякалі іх і рабілі вялікія грашовыя ўкладанні герцагі, князі і сам Папа Рымскі. Крыху пазней, у 18 стагоддзі у Кёльне з’явіўся першы адэкалон з сусветнай распаўсюджанасцю – “кёльнская вада №4711”.

Затым у ХІХ стагоддзі Жан Герлен, Франсуа Каці, Эрнест Дальтроф – “бацькі” сучаснай парфумы – вылучылі некалькі асноўных тэорый у навуцы стварэння пахаў. У сярэдзіне мінулага стагоддзя адбыўся пераход ад кустарнай вытворчасці парфумы да парфумерных кампаній.

Наступны пераломны момант у гісторыі парфумерыі адбыўся ў пачатку ХХ стагоддзя, калі куцюр’е вырашылі аб’яднаць мадэльны і парфумерны бізнес. У 1911 годзе Поль Пуарэ стаў першым, каму прыйшла ідэя пахамі дапоўніць лініі адзення. Камерцыйную логіку ідэі давяла да канца знакамітая Габрыэль Шанэль, якая выпусціла ў 1921 годзе духі са сваім таварным знакам “Chanel№5”. 50-х гадах французская парфумерыя дасягнула вялікага ўздыму. У пачатку 60-х гадоў пачынаюць распаўсюджвацца духі для мужчын. 80-я гады ўвайшлі у гісторыю, як гады эксперыментаў у галіне шклянак парфумы. З’яўляюцца шкляначкі рознай формы і колеру.

 Не адстаюць ад французскіх парфумераў і савецкія. На парфумерных фабрыках СССР ствараліся такія духі як “Чырвоная Масква”, “Белы бэз”, “Масквічка” і многа іншых.