З’явіўся пералік дамоў у Маладзечне і раёне, у якіх плануюць зрабіць капітальны рамонт. У спіс увайшлі дзесяць дамоў у Маладзечне, тры ў Радашкавічах, два ў Алёхнавічах, Чысці, аграгарадку Беразінскае, адзін у Насілаве.

Капітальны рамонт асобных канструктыўных элементаў (да іх адносяцца сцены, перакрыцці, лесвіцы, вокны, дзверы) чакае чатыры дамы ў Маладзечне: два па Маўчанскага, 20 і 7, адзін па Маркава, 15 і Лебедзеўскай, 18.

– Напрыклад, па Маўчанскага, 20 над уваходам у пад’езд зробяць казырок, у месцах агульнага карыстання памяняюць уваходныя дзверы, –  расказала начальнік жыллёвага аддзела УП “Камунальніка” Вольга Шыцік. – Заменяць перакрыцце з шыферу на металачарапіцу, памяняюць праводку на больш магутную, уцепляць фасады. Для жыхароў выдатнай навіной стане тое, што падвядуць гарачае водазабеспячэнне.

Дваровую тэрыторыю добраўпарадкуюць у двух дамах. Па Будаўнікоў, 1 плануюць капітальны рамонт; па Міру, 20 і 24 завершацца работы па добраўпарадкаванні.

У доме па Віленскай, 25 плануюць уцяпліць фасад, завяршыць рамонт перакрыцця. У дамах па Прытыцкага, 14 і Вялікім Гасцінцы, 109 заменяць шыфер. У доме па Хмяльніцкага, 6-г плануюць капрамонт з элементамі мадэрнізацыі.

Дзесяць дамоў плануюць адрамантаваць у раёне

У Радашкавічах уцепляць дамы па Усходняй. У дамах №№3 і 13-а – тарцы, у доме №5-а – сцены. Таксама ў доме №13-а скончаць рамонт перакрыцця.

У Алёхнавічах два дамы чакаюць рамонту. Па Маладзёжнай, 8 завершаць рамонт асобных канструктыўных элементаў жылога дома. Па Цэнтральнай, 8 плануюць капітальны рамонт перакрыцця.

У Чысці скончыцца капітальны рамонт перакрыцця ў доме №2 па вуліцы 1-ы Мікрараён. Па Цэнтральнай, 144 плануюць пачаць рамонт перакрыцця.

Дамы па вуліцы Зялёная, 2 і Кастрычніцкая, 3 у аграгарадку Беразінскае чакае капітальны рамонт асобных канструктыўных элементаў жылога дома. Па Зялёнай работы сёлета скончацца.

– Большасць жыхароў Кастрычніцкай, 3 патрабавалі ўмацаваць балконы, – распавядае Вольга Шыцік.  – Таму ў першую чаргу будзем рабіць менавіта іх. Пакуль праект рамонту дома распрацоўваецца.

У Насілаве адрамантуюць сістэму водазабеспячэння і водаадвядзення па Гастэлы, 6.

Спіс можна паглядзець на сайце УП “Камунальніка”.

Па любых пытаннях вы можаце звярнуцца ў жыллёвы аддзел УП “Камунальніка” па тэлефоне (80176) 73-58-92.

Выхадзец з Маладзечна Уладзімір Сотнікаў узначаліў Мінскі метрапалітэн

Спартыўна-забаўляльны цэнтр у Маладзечне ўключылі ў спіс 15 самых дарагіх спартыўных збудаванняў Беларусі

“Афганцы” далі ўрок мужнасці ў Ільянскім дзяржаўным аграрным каледжы

Стала вядома, калі Вярхоўны суд разгледзіць скаргу на смяротны прысуд віляйчаніну