На выхадных прайшлі гульні першага тура ў вышэйшай лізе чэмпіянату Гродзенскай вобласці па міні-футболе.

У ёй змагаюцца шэсць лепшых камандаў з дзвюх груп. Сярод іх – дзве з нашага рэгіёна.

“Вілія” са Смаргоні  13 лютага  ў Слоніме гуляла з мясцовым “Фарсажам”. У напружанай гульні смаргонцы вырвалі перамогу 7:6.

– Увесь час прайгравалі па ходзе матча, хоць валодалі ініцыятывай. “Гарэлі” 1:3 у першым тайме, але літаральна за хвіліну адыграліся, – расказвае гулец “Віліі” Віталь Будай

У другім тайме за хвіліны тры-чатыры да заканчэння прайгравалі 5:6.

– Але спачатку Дзяніс Міцкевіч адважыўся на ўдар амаль з цэнтра поля і не пралічыўся: 6:6, – працягвае Віталь. – А за хвіліну да заканчэння Юры Марціновіч літаральна ўнёс мяч у вароты сапернікаў.

“Ашмяны” ў гасцях 14 лютага разгромна прайгралі “Энергіі” з Зэльвы 1:14.

“Вілія” ідзе на трэцім месцы, “Ашмяны” замыкаюць шасцёрку.

 – Цяпер усё ў групе заблытана, – падводзіць выснову Віталь. – Усе, акрамя “Ашмянаў”, прэтэндуюць на перамогу ў чэмпіянаце.

“Меліяратар” з Аўстраўца змагаецца ў першай лізе чэмпіянату вобласці. У першым туры ён прайграў у гасцях камандзе з Мастоў 6:18. Астраўчане пакуль на апошнім, чацвертым месцы.

Маладзечанцы выйшлі ў фінал чэмпіянату вобласці па міні-футболе

Адзіную пуцёўку разыгралі на гульнях папярэдняга этапу 13 і 14 лютага ў Лагойску. Аспрэчвалі яе шэсць камандаў, чатыры з іх – з нашага рэгіёна.

Адразу адбыліся спаборніцтвы ў падгрупах. У адной з іх перамагла каманда Мядзельскага раёна. Яна абыграла віляйчан 6:4 і каманду Крупскага раёна 5:2, расказаў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Мядзельскага райвыканкама Леанід Шыдлоўскі. Віляйчане свой другі матч згулялі ўнічыю 3:3 і занялі другое месца.

У другой падгрупе перамаглі маладзечанцы, валожынцы – на трэцім месцы.

Назаўтра ў паўфінале мядзяльскія футбалісты абыгралі каманду з Лагойска 3:2.  У другім паўфінале віляйчанам залічылі за няяўку тэхнічнае паражэнне 0:3 ад маладзечанцаў.

У фінале маладзечанцы ўпэўнена перайгралі мядзяльчан 13:3.

Каманда Маладзечанскага раёна пазмагаецца  ў фінале чэмпіянату вобласці, які намечаны на 12-13 сакавіка.

Прадстаўнікі Вілейшчыны занялі прызавыя месцы ў суднамадэльным спорце

У Слуцку 10-12 лютага адбыўся першы этап абласных спаборніцтваў па суднамадэльным спорце і рэспубліканскія спаборніцтвы па суднамадэльным спорце “Гардэмарын-2016”.

Каманда Вілейскага раёна заняла трэцяе месца. Прадстаўлялі яе вучні гурткоў суднамадэліравання раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

У асабістым заліку добрых вынікаў дасягнулі вучні Чурленскага сада-школы, навучэнцы гуртка “Суднамадэліраванне” цэнтра дадатковай адукацыі пад кіраўніцтвам Аляксея  Роліча.

У класе мадэляў Е-600 (копія ваеннага карабля або грамадзянскага судна даўжынёй да 600 міліметраў) першае месца заняў Уладзімір Бурак.

Уладзімір Бурак. Фота забяспечана Анатолем Прыцам.

Уладзімір Бурак. Фота забяспечана Анатолем Прыцам.

А  Ілля Роліч на ​​рэспубліканскіх спаборніцтвах па суднамадэльным спорце “Гардэмарыны-2016” у класе мадэляў F4-А (радыёкіраваныя мадэлі з набораў),  заняў трэцяе месца, паведаміў метадыст цэнтра Анатоль Прыц.

За каманду раёна таксама выступалі Уладзіслаў Шарафановіч, Юры Нор і Аляксей Анасовіч.

У цэнтры Ілля Роліч. Фота забяспечана Анатолем Прыцам.

У цэнтры Ілля Роліч. Фота забяспечана Анатолем Прыцам.

У класе мадэляў Е-600 (копія ваеннага карабля або грамадзянскага судна даўжынёй да 600 міліметраў) першае месца заняў Уладзімір Бурак.

А  Ілля Роліч на ​​рэспубліканскіх спаборніцтвах па суднамадэльным спорце “Гардэмарыны-2016” у класе мадэляў F4-А (радыёкіраваныя мадэлі з набораў),  заняў трэцяе месца, паведаміў метадыст цэнтра Анатоль Прыц.

За каманду раёна таксама выступалі Уладзіслаў Шарафановіч, Юры Нор і Аляксей Анасовіч.

Лідзіруе ў чэмпіянаце каманда “Зубраня”

Гульні чацвертага тура чэмпіянату раёна па міні-футболе пачаліся 10 лютага. “Сілавік” абыграў каманду райвыканкама 7:5, хоць і прайграваў пасля першага тайму. “Зубраня” абыграла прадстаўнікоў Крывіцкага спецыяльнага ПТВ №3 закрытага тыпу 8:1.

“Юнацтва” 12 лютага перайграла ФК Union Naroch 8:3.

Цікавым выдаўся матч паміж камандамі “ІП Мядзел” і “Спадарожнік”.

–  Гульня была напружаная. Хоць першы тайм мядзяльчане выйгралі 1:0, але ў другім гульцы “Спадарожніка” пераламалі ход матча  і выйгралі 3:1, – расказаў інструктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Кірыл Сенеў.

Лідзіруе ў чэмпіянаце каманда “Зубраня”. Яна ідзе без паражэнняў і мае 12 ачкоў. Па дзевяць ачкоў на рахунку “ІП Мядзел” і “Сілавіка”, але ў апошняй каманды яшчэ гульня ў запасе.

У Вілейцы выбралі лепшых у чырлідынгу

На базе Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі 13 лютага прайшоў раённы этап трэцяга рэспубліканскага конкурсу камандаў падтрымкі па чырлідынгу “Піянерскія іскры”.

Прынялі ў ім удзел дзве каманды: “Драйв” вілейскай гімназіі №1 “Логас” і “Маладая Беларусь” Вілейскай гімназіі №2.

Перамагла ў  раённым этапе каманда “Драйв”. Яе ўзнагародзілі Дыпломам першай ступені аддзела адукацыі, спорту і турызму  райвыканкама. Гэта каманда выступіць на абласным этапе конкурсу.

Пра ўсё гэта расказала загадчыца аддзялення арганізацыйна-масавай работы цэнтра Марына Корнева.

 Даведка “РГ” Чырлідынг – від, які спалучае элементы шоу і відовішчных відаў спорту (танцы, гімнастыка, акрабатыка).