Конкурс хочуць правесці на пачатку красавіка.
Да ўдзелу запрашаюць замужніх жанчын з прывабнай знешнасцю ад 24 да 35 гадоў, якія маюць дзяцей.
Як распавялі ў Смаргонскім раённым цэнтры культуры, ужо з’явіліся ахвотныя паўдзельнічаць.
Калі і вы жадаеце далучыцца, звяртайцеся ў Цэнтр культуры па адрасе: вуліца Ветэранаў, 9.
Тэлефон для даведак: 4-63-55.