Кіраўнік краіны азнаёміўся з сітуацыяй з коштам жыллёва-камунальных паслуг.

“Мы быццам там усё палічылі?” – нагадаў ён. Старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў канстатаваў, што неабходныя разлікі былі праведзеныя, але з прымяненнем на практыцы атрымалася з дакладнасцю да наадварот, усё было зроблена, што называецца, “ад балды”.

“Значыць, надзеньце кайданкі тым, хто не выканаў даведзеныя па маім загадзе тарыфы. Надзеньце і публічна пасадзіце дзясятак-другі чалавек. Усё стане на свае месцы, – запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

– Тут павінен быць спіс, хто гэтую “балду” прыдумаў. Хопіць з імі жартаваць. Мы тут нешта лічым, плануем, а яны робяць усё па-свойму”.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка даручыў, каб да 1 сакавіка старшыня КДК, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, прэм’ер-міністр прадставілі яму разлікі тарыфаў жыллёва-камунальныя паслугі.

“Вываз смецця, асвятленне, ліфт, уборка, цеплавая энергія, цёплая і халодная вада, газ, электраэнергія – усё падлічыць і пакласці мне гэтыя тарыфы”, – сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што службовыя асобы, якія не дадуць рады дадзеным сёння даручэнням, панясуць за гэта адказнасць.