У пятніцу, 19 лютага, каля 13:00 паблізу дома №29 па вуліцы Францішка Скарыны пачуўся крык: “Дапамажыце, рабуюць”.

Аказалася, што на дапамогу кліча 72-гадовая пенсіянерка, якая вярталася з аптэкі з пакетам з лекамі.

Каля пад’езда дома да яе падышоў незнаёмец і выхапіў з рук пакет і сумку.

Крык пенсіянеркі пачулі двое мужчын. Яны дагналі зламысніка, забралі ў яго рэчы бабулі і вярнулі ёй.

Пасля гэтага пенсіянерка выклікала міліцыю. Па камерах відэаназірання і па прыкметах міліцыянеры затрымалі 36-гадовага раней неаднаразова судзімага жыхара вёскі Рагазы.

Цікава, што толькі ў лістападзе 2015 год мужчына вызваліўся з месцаў зняволення, дзе адбываў пакаранне за крадзеж.

Пра гэты выпадак “Рэгіянальнай газеце” расказаў старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч