“А другой жа магчымасці зрабіць першае ўражанне не будзе”, – падумалася тады, калі рэжысёр фільма Іван Бялкоў абвясціў усім тым, хто сабраўся 20 лютага на прэм’еру фільма “Габелены з аленямі”, што мантаж фільма не завершаны і сёння пакажуць толькі частку кіно.

З кароткага фрагмента, што паказалі першым гледачам, можна было зрабіць выснову, што кіно вось пра што.

Двое маладзёнаў без пэўнага роду заняткаў прыдумваюць сабе хітрую схему, як зарабіць грошы на даверлівасці грамадзян. Яны арганізоўваюць “сур’ёзную фірму” па аказанні насельніцтву паслуг магаў, хірамантаў, экстрасенсаў.

На адным з такіх сеансаў яны раяць дзяўчыне, якая заўважыла, што муж яе больш не любіць, развесціся з ім.

Хто б ведаў, што гэтым мужам акажацца вядомы ў горадзе аўтарытэт Саша-пяшчотныя ручкі.

Бюджэт фільма больш за 4000 долараў.

Пазбавіўшыся ў выніку развода вялікай сумы грошай, ён ставіць “магаў” на лічыльнік…

Далей сюжэт фільма перарываецца. І гледачы ўбачылі толькі фінальную сцэну, дзе пад музыку гурта “Happy Face” Саша-пяшчотныя ручкі выводзіць у лес пад Маладзечнам сваіх даўжнікоў, дзе яны самі сабе капаюць дол.

Далей усё адбываецца па законах баевікоў пачатку 2000-х. Перастрэлка, кроў, забойства… І ў канцы фільма застаецца толькі адно пытанне: куды дзець габелен з аленямі, які застаўся ў машыне.

Чаму так назвалі кіно, пакуль засталося невядомым…

У пятнічным нумары “Рэгіянальнай газеты” рэжысёр фільма Іван Бялкоў раскажа, пры чым у фільме габелен. А таксама пра свой наступны фільм, праца над якім ужо пачалася.

Чытайце таксама, чаму выканаўца галоўнай ролі Алег Чэчанеў лічыць, што фільм не выратавалі б і пасцельныя сцэны і якую будучыню для першага маладзечанскага кіно бачыць саліст гурта “Happy Face” Аляксей Мумрык. 

Выканаўца адной з галоўных роляў Алег Чэчанеў. Фота Наталлі Тур.

Выканаўца адной з галоўных роляў Алег Чэчанеў. Фота Наталлі Тур.

Рэжысёр фільма Іван Бялкоў. Фота Наталлі Тур

Рэжысёр фільма Іван Бялкоў. Фота Наталлі Тур