Аўтар работ называе экспазіцыю фотарэпартажам уласнага жыцця падчас працы ў шахце Данбаса ў 1982-1983 гадах.

На выставе сабраныя 40 фотаздымкаў. Экспазіцыя працавала ў некалькіх установах у Маладзечне, у Чысці. Цяпер фотамастак вядзе перамовы аб арганізацыі фотавыставы на дзіцячую тэму ў Вілейцы.

У музеі традыцыйнай культуры і побыту ў Плябані выстава будзе працаваць некалькі тыдняў. Уваход бясплатны.

Аўтар работ запрашае выказваць свае пачуцці і меркаванні аб выставе ў Кнізе водгукаў.

Даведка “РГ”. Аляксандр Салагуб. Нарадзіўся 26 кастрычніка 1935 года ў горадзе Алес (Францыя) у сям’і шахцёра. Ад 1964 года жыве ў Маладзечне. Шмат гадоў адпрацаваў на станкабудаўнічым заводзе, супрацоўнічаў з мясцовымі газетамі. У 1974 годзе лёс прывёў Аляксандра Аляксандравіча ў клуб фотааматараў “Гарызонт” пры гарадскім Доме культуры.