Эсэ пяцікласніцы з Людвінова Кацярыны Жарскай для конкурсу “Рэгіянальнай газеты” “Напішы эсэ і выйграй смартфон”.

Мая лепшая сяброўка – Наташа. Разам мы гуляем, ходзім ў школу, адна адной дапамагаем.

Чаму я з ёй сябрую? Наташа – добрая. Заўсёды са мной чым-небудзь падзеліцца. Я таксама пра яе не забываю. Мы нават нарадзіліся ў адзін месяц і год. Наташа старэйшая за мяне ўсяго на некалькі дзён. У нас і думкі аднолькавыя.

Вось, напрыклад, быў такі выпадак. На ўроку працы я вырашыла зрабіць кветачку. Мне спатрэбілася сурвэтка. Наташа пра гэта пакуль што не ведала, але таксама пачала шукаць сурвэтку.  Затым мне спатрэбілася шклянка, і сяброўка сваю дастала. Мы пераглянуліся і амаль разам спыталі:    “Ты будзеш кветачку рабіць?”, і ўсміхнуліся адна адной.

Сябрую я з ёй, таму што яна мне дапамагае, калі мне дрэнна. Нікому нашы сакрэты не раскрывае. Калі я не разумею нешта ў хатнім заданні, то Наташа заўсёды растлумачыць.

Нам разам вельмі добра. З такой сяброўкай ніколі не прападзеш. Сяброўства даражэй за многія каштоўныя рэчы і грошы!