Эсэ сямікласніцы са Смаргоні Лізаветы Лабковай для конкурсу “Рэгіянальнай газеты” “Напішы эсэ і выйграй смартфон”.

Найлепшы сябар  той, хто, не пытаючыся пра прычыну твайго смутку, можа зрабіць так, што зноў вернецца радасць. Св. Ян Боска.

Напэўна, у кожнага чалавека ёсць сябар, сапраўдны сябар.

Магчыма, для таго, каб зразумець, хто можа лічыцца сапраўдным сябрам, трэба самому ім стаць.

На мой погляд, сапраўднымі сябрамі лічацца тыя людзі, якія заўсёды побач з табой і гатовыя даць слушную параду, дапамагчы ў цяжкую хвіліну. Сапраўдны сябар – гэта той, хто разумее цябе з паўслова, дыхае з табой адным паветрам, жыве адным жыццём,  гэта той чалавек, на якога ты заўсёды можаш спадзявацца.       

Верны сябар поруч і тады, калі ты робіш памылкі… Бо калі ў цябе ўсё добра, кожны будзе побач.

А вось ілжывыя сябры падобны да ценю: плятуцца за табой, калі ты ходзіш па сонцы, і адразу пакідаюць цябе, калі ўступаеш у цемру.

Калі лёс асабліва схільны да чалавека і хоча адарыць яго найвялікшым шчасцем на свеце, ён дае яму вернага сябра.  Мне вельмі пашанцавала, бо ў маім жыцці ёсць такі чалавек!