У  выставачнай зале  імя Сілівановіча 26 лютага адкрываецца выстава “Высакосны год” маладой мастачкі з Вілейкі Вольгі Пескавой.

– Гэта ўжо другая персанальная выстава Вольгі. На ёй прадставіць графічныя працы, інсталяцыі і фотаздымкі – тры накірункі, у якіх зараз працуе, – расказала навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Надзея Аўдзей. – Піша Вольга ў розных стылях, ў залежнасці ад настрою. Спрабуе стварыць інсталяцыі з прыроднага матэрыялу. А яе фактурныя фотаздымкі паказваюць звычайныя праявы прыроды ў  незвычайным ракурсе.

Адкрыццё выставы пройдзе а 16 гадзіне.