Кампанія Microsoft пры дапамозе рэсурсу CelebsLike.me ўсяго за пару клікаў прапануе даведацца, на каго з акцёраў вы падобныя больш за ўсё.

Усё проста: дастаткова зайсці на сайт і загрузіць сваю фатаграфію, а рэсурс прапануе некалькі варыянтаў падобных на вас знакамітасцяў і адлюструе ступень падабенства ў працэнтах.

Пры сканаванні ўлічваецца мноства параметраў асобы, аднак даўжыня і колер валасоў пад увагу не прымаюцца.