На матч запрашае старшыня ФК “Ашмяны” Іван Маліна:
– Двое маладзечанцаў зараз праходзяць прагляд у ашмянскай камандзе. Пакуль рана называць іх імёны. Трэніроўкі, фізічныя нагрузкі ў спартыўнай зале – гэта добра, але гульцоў трэба адбіраць у гульні. Вось у нядзелю і паглядзім.
Усё інтэрв’ю з Іванам Малінам, а таксама пра тое, якія перамены адбыліся ў камандзе “Маладзечна ДЮСШ-4”, чытайце ў пятнічным нумары “РГ”.
Пачатак сустрэчы ў 16.30.