На наш конкурс для школьнікаў “Напішы эсэ і выйграй смартфон” свае работы даслалі сем вучняў.
Па дзве работы з Людвінова і Маладзечна, па адным эсэ даслалі з Ільі, Вілейкі і Смаргоні.
Сярод удзельнікаў шэсць дзяўчынак і адзін хлопчык – Дзмітры Брыль.
Самая малодшая ўдзельніца – 4-класніца Юля Ярашонак з Ільі. Самая дарослая – 11-класніца Маладзечанскай гімназіі-каледжа Ганна Шакель.
Усе дасланыя эсэ рэдакцыя апублікавала ў газеце і на сайце выдання. Перайсці на іх вы можаце пад гэтым артыкулам, націснуўшы на патрэбнае ў “Чытайце таксама”. Да іх дадаём галасы, размешчаныя ў каментарах, але толькі на гэтым сайце і пад гэтай публікацыяй. Гэтай магчымасцю могуць скарыстацца тыя, у каго форма для галасавання не загружаецца.
Галасаванне мы закрыем 28 лютага.
А пераможцу запросім на ўзнагароджанне, якое адбудзецца 1 сакавіка на курсах “Мова нанова” ў Маладзечне. Курсы праходзяць па адрасе: Вялікі Гасцінец, 121.
Пераможца атрымае ў падарунак ад рэдакцыі смартфон.
“Рэгіянальная газета” як адзінае беларускамоўнае выданне Павілля ладзіць конкурс эсэ для школьнікаў з мэтай падтрымкі беларускай мовы ў сферы адукацыі рэгіёна, а таксама сярод моладзі і нашых чытачоў.