Конкурс пройдзе 1 сакавіка а 18-й гадзіне ў раённым Цэнтры культуры па Лібава-Роменскай, 71 (былы Дом культуры чыгуначнікаў).

Першапачаткова на конкурс заявіліся 20 ахвотных паўдзельнічаць. Некаторыя перадумалі, і засталося 14. Арганізатары вырашылі, што паколькі конкурс ладзяць упершыню, дадатковага адбору не будзе, і ўсе заяўленыя канкурсанткі змогуць паўдзельнічаць у шоў. 

Цяпер актыўна ідуць рэпетыцыі, прайшла фотасесія. Здымкі прыкладуць у партфоліа кожнай удзельніцы, і тая, чыё фота журы прызнае лепшым, пераможа ў намінацыі “Місіс фота”. Усяго намінацый будзе сем. Адна галоўная – “Місіс Маладзечна” – і шэсць дадатковых.

У конкурсе будзе творчая візітка, у якой удзельніцам змогуць дапамагаць блізкія і родныя, а таксама выхад з дзецьмі.

– Цяпер мы праводзім рэпетыцыі, больш даведваемся пра ўдзельніц, – кажа намеснік дырэктара па творчай працы раённага Цэнтра культуры Маргарыта Шытыка. – У нас ёсць мамы, у якіх трое, чацвёра дзяцей. Удзельнічаюць жанчыны, якія цяпер у дэкрэтным адпачынку. Канкурсанткі малайцы, яны пазітыўныя, падтрымліваюць адна адну. Гэта не проста конкурс прыгажосці. Тут важна тое, што мы паказваем паспяховую жанчыну, у якой ёсць і сям’я, і адукацыя, і праца. У нас у горадзе вельмі шмат прыгажунь, проста не кожная вырашыцца на такі крок – паўдзельнічаць у такім конкурсе.

А пакуль ва ўсіх чытачоў “Рэгіянальнай газеты” ёсць магчымасць выбраць сваю місіс. 

Хто з мам-прыгажунь вартая звання “Місіс Маладзечна-2016”? Прагаласуйце за яе.

1. Кацярына Краўчонак 

2. Кацярына Макей

3. Іна Цярэшка

4. Ларыса Новік

5. Людміла Губко

6. Надзея Тугусава

7. Надзея Шрымф

8. Святлана Харлан

9. Таццяна Іванчык

10. Таццяна Каляда

11. Таццяна Янкоўская

12. Ульяна Макавец

13. Юлія Бабашынская

14. Юлія Гірза

Фота зрабілі канкурсанткам партнёры конкурсу фотастудыя “Юла”.

Мы, рэдакцыя “Рэгіянальнай газеты”, параіліся і вырашылі ўзнагародзіць прызам самую актыўную Місіс, якая падключыла да галасавання сваіх сяброў, сваякоў, знаёмых. Спонсарам выступіў вучэбны цэнтр “СФЕРА ПРЫГАЖОСЦІ”. Вучэбны цэнтр падорыць сертыфікат на ўдзел у адным з вучэбных семінараў: па пазногцевым сервісе, нарошчванні павекаў, ламініраванні павекаў, дэпіляцыі, масажу. Пераможца зможа сама выбраць вучэбны семінар.

Прадстаўнік вучэбнага цэнтра “Сфера прыгажосці” разам з “Рэгіянальнай газетай” уручаць прыз падчас заключнага этапа конкурсу, 1 сакавіка.

Галасаваць за самую актыўную Місіс можна да 1 сакавіка да 15:00.