Каля васьмі гадзін раніцы 25 лютага жанчына паведаміла выратавальнікам пра тое, што на возеры Мястра ў палонцы знаходзіцца чалавек.

Адбылося гэта непадалёку ад будынка дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы ў цэнтры Мядзела.

Да месца выкліку накіраваліся супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, выратавальнай станцыі, што знаходзіцца ў 800 метрах, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі.

На адлегласці 300 метраў ад берага знаходзіўся чалавек. Супрацоўнік выратавальнай станцыі з дапамогай вяроўкі выцягнуў 54-гадовага мядзяльчаніна з палонкі. 

На бераг яго траспарціравалі з дапамогай выратавальнай дошкі супрацоўнікі райаадзела па надзвычайных сітуацыях і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Медыкі яго агледзелі і адпусцілі: шпіталізацыя мужчыне не спатрэбілася, распавяла інспектар групы прапаганды і навучання райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян.

– Мядзяльчанін ранкам ішоў на рыбалку. У прыцемках не заўважыў прамоіну, якая ўтварылася на возеры і за ноч зацягнулася тонкім слоем ільду. Праваліўся і стаў клікаць на дапамогу, – расказаў пра акалічнасці здарэння начальнік выратавальнай станцыі “Мядзел” Дзмітры Мялешка. – Выцягнуў яго матарыст-рулявы нашай выратавальнай станцыі Міхаіл Каўрус.

Мужчыну дастаўляюць на бераг. Фота mchs.gov.by.

Мужчыну дастаўляюць на бераг. Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.