Цягам гэтага года на Міншчыне запрацуюць тры новых ўстановы адукацыі. Сярод іх – сярэдняя школа ў курортным пасёлку Нарач (Купа) на Мядзельшчыне.

“1 верасня павінна быць уведзена ў строй сярэдняя школа на 510 месцаў у пасёлку Нарач Мядзельскага раёна”, паведаміла начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Галіна Казак, перадае БелТА.

Дададзім, што будаўніцтва новай школы ў курортным пасёлку Нарач пачалося ў снежні. Вядзецца яно у мікрараёне “Аэрапорт”.

Цяперашняя сярэдняя школа ў пасёлку разлічаная ўсяго на 200 вучняў, і займаюцца ў ёй у дзве змены.