Абураемся з-за каментароў і радуемся, калі вы хваліце ўдзельніц.
Мы, рэдакцыя “Рэгіянальнай газеты”, параіліся і вырашылі ўзнагародзіць прызам самую актыўную Місіс, якая падключыла да галасавання сваіх сяброў, сваякоў, знаёмых. Спонсарам выступіў вучэбны цэнтр “СФЕРА ПРЫГАЖОСЦІ”. Вучэбны цэнтр падорыць сертыфікат на ўдзел у адным з вучэбных семінараў: па пазногцевым сервісе, нарошчванні павекаў, ламініраванні павекаў, дэпіляцыі, масажу. Пераможца зможа сама выбраць вучэбны семінар.
Прадстаўнік вучэбнага цэнтра “Сфера прыгажосці” разам з “Рэгіянальнай газетай” уручаць прыз падчас заключнага этапа конкурсу, 1 сакавіка.
Галасаваць за самую актыўную Місіс можна да 1 сакавіка да 15:00.
Самую актыўную Місіс чакае інтэрв’ю на старонках “Рэгіянальнай газеты”.
Спяшайцеся аддаць свой голас. Яшчэ ёсць час.
Прагаласаваць за “Місіс Маладзечна 2016” можна ТУТ:
Хто, на вашу думку, стане “Місіс Маладзечна-2016”? Галасуйце за фота ўдзельніц (Фота, галасаванне)
Быць прыгожай – гэта стыль жыцця. Гэтаму навучаць у цэнтры “Сфера прыгажосці” (+відэа)