Крымінальная гісторыя здарылася ў Валожыне напярэдадні ці ў першыя дні Новага года.

Жанчына пасварылася са сваім сужыцелем і з’ехала ад яго, пакінуўшы ў кватэры мужчыны сваю маёмасць.

Калі ж праз некаторы час прыйшла забіраць рэчы, не далічылася сваёй курткі і паліто, а таксама курткі сваёй дачкі.

Аказалася, што мужчына выменяў верхняе аддзене на гарэлку.

Адну куртку і паліто знайшлі і вярнулі ўладальніцы.

Справа перададзеная пракуратуры для накіравання ў суд.

Гісторыю расказаў “Рэгіянальнай газеце” следчы Валожынскага РАСК  Ілля Глінскі.