Чытанні гэтыя прысвечаныя Фёдару (Фрыдрыху-Іосіфу) Гаазу.

Прозвішча на першы погляд зусім невядомае. Але ж гэта даволі вядомы чалавек. Рускі лекар нямецкага паходжання, філантроп, вядомы пад імем “святы доктар”. Фёдар Гааз  (1780-1853), член Маскоўскага турэмнага камітэта і галоўны лекар маскоўскіх турмаў, прысвяціў сваё жыццё палягчэнню долі асуджаных і ссыльных. Па яго ініцыятыве адкрылі турэмную бальніцу і школу для дзяцей арыштантаў. Ён пастаянна прымаў і забяспечваў лекамі бедных хворых. На дабрачыннасць сышлі ўсе яго зберажэнні. Рымска-каталіцкая царква пачала працэс беатыфікацыі (першая ступень да кананізацыі – прылічэння да ліку святых) доктара Гааза.

У Гомелі гімназія №58 з мастацкім ухілам носіць яго імя. Кожны год з’язджаюцца сюды вучні і настаўнікі з усёй Гомельскай вобласці і Пецярбурга. У гэтым годзе трапілі на навукова-даследчую канферэнцыю настаўнікі і вучні гімназіі №1 “Логас”. На вочны тур прайшлі дзевяць даследчых работ, адна літаратурная і дзве мастацкія.

13 лютага каманда гімназіі адправілася на Гаазаўскія чытанні. На канферэнцыі працавалі 11 секцый і мастацкая выстава. У кожнай – па 12-14 работ.  Вучні прадстаўлялі свае работы індывідуальна, без дапамогі кіраўнікоў. Але вучні “Логаса” паказалі сябе і здзівілі гамяльчан.

Дыпломам першай ступені ўзнагародзілі Кацярыну Балуш, Юлію Уласенку (кіраўнік  Л. А. Бародзіч) з работай аб Міхале Клеафасе Агінскім. Дзяўчынкі не толькі расказалі пра сувязь вядомага кампазітара з Вілейшчынай, але і ўразілі журы свой ігрой на фартэпіяна. А Валерыя Сопрых здзівіла  журы лялькамі, пашытымі сваімі рукамі.

Фота забяспечана Аленай Мачэль.

Фота забяспечана Аленай Мачэль.

Дыплом другой ступені і шматлікія падарункі атрымала з рук протаіерэя айца Вадзіма Дар’я Вярбіцкая. Яна прадставіла работу пра вілейскі храм – “Свята-Марыінская царква”. Дыплом трэцяй ступені ў аўтара работы “Зніклыя вёскі” Ірыны Адамовіч. Упершыню выступалі на канферэнцыі Святлана Кірый, Карына Пагуда і Аліна Козел, і гэтак жа паспяхова. Яшчэ тры пахвальныя лісты ў скарбонцы нашай каманды, дзве падзякі і ўдзел у выставе ў мастакоў Таццяны Волкавай і Яўгена Рамановіча.

Фота забяспечана Аленай Мачэль.

Фота забяспечана Аленай Мачэль.