Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітры Рабаў.
У выходныя надвор’е ў краіне ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, на фоне якога будуць праходзіць малаактыўныя атмасферныя франты.
У суботу будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу па ўсходзе невялікі снег. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу ад -1 да -7, днём ад 0 да +6.
У нядзелю, 28 лютага, ноччу пераважна без ападкаў, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы мокры снег, па паўднёвым захадзе краіны з дажджом. Месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу ад -2 да -7, па ўсходзе месцамі да -10, днём ад 0 да +5.
У панядзелак на большай частцы тэрыторыі будзе ісці мокры снег, днём па паўднёвым захадзе з дажджом. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ўначы ад -5 да +2, днём ад 0 да +6.
Каляндарная вясна пачнецца з непагадзі – паўднёвы цыклон прынясе ў краіну складаныя ўмовы надвор’я.
Будуць ісці мокры снег і дождж. Месцамі наліпанне мокрага снегу, галалёдзіца.
“Наша Ніва” паводле news.tut.by.