Гульня прайшла ў суботу, 27 лютага, у бібліятэцы “Верасок” у Маладзечне. Яе правёў уладальнік “Хрустальнай савы” Павел Свярдлоў.

Каманда 'Летуценнікі'.

Каманда ‘Летуценнікі’.

Каманда 'Dream Team'.

Каманда ‘Dream Team’.

'Прадам слана'.

‘Прадам слана’.

Сябра каманды 'ПП. Потым прыдумаем'.

Сябра каманды ‘ПП. Потым прыдумаем’.

Сябры каманды 'ПП. Потым прыдумаем'.

Сябры каманды ‘ПП. Потым прыдумаем’.

Усе ўдзельнікі пасля гульні.

Усе ўдзельнікі пасля гульні.

Некаторыя пытанні другой гульні

Адказ на пытанне схаваны каля зорачкі. Вылучыце вобласць справа ад яе, каб убачыць правільны адказ.

1. Самае частае пытанне, якое гучыць побач з гэтай беларускай славутасцю: “Чаму яна чырвоная?” Назавіце гэтую славутасць.

Белая вежа альбо Камянецкая вежа. 

2. У якім горадзе знаходзіцца гэтая царква?

* Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку.

3. У якім горадзе створаны гэты аркуш?

 

* У Тураве.

4. У адной са сцен гэтага будынка можна пабачыць камень, падобны да галавы быка. Легенда кажа, што калі вынуць гэты камень са сцяны, будынак абрынецца. Пра які будынак ідзе гаворка?

* Мірскі замак.

5. Батлейка – беларускі лялечны тэатр з пастаноўкамі на калядныя тэмы. Ад назвы якога горада тэатр атрымаў сваю назву?

* Віфлеем

6. Гэты мастак нарадзіўся ў вёсцы Ніжняя Вуліца на Магілёўшчыне. Зараз яго імя носіць Магілёўскі абласны краязнаўчы музей. А як выглядае будынак гэтага музея, ведаюць самыя заможныя з нас. Назавіце мастака, пра якога ідзе гаворка.

* Павел Масленікаў.

7. На адным яе баку – Нацыянальная бібліятэка, на другім – папараць, чарніліца і вокладка зборніка “Вянок”. Назавіце яе дакладна.

* Купюра ў 500 беларускіх рублёў (з новых беларускіх грошай)

Рэбусы

* Пашпарт

* Гаспадар

* Небарака

* Каляды

* Перадумова

Літаратурныя навінкі

1. У Расіі гэтае слова амаль ніхто не ведае. У слоўніку Ожагава і Шведавай яно азначаецца як “дакумент, па якім адбываецца аплата, разлік за карыстанне чым-небудзь”. Назавіце гэтае папулярнае слова апошніх дзён.

* Жыроўка

2. Янка Брыль казаў: “Калі беларуса прымусіць быць беларусам, атрымаўся б сапраўдны…” Хто?

* Беларус

3. Куртка нагадала карыстальнікам інтэрнэту іншы прадмет адзення, што праславіўся год таму. А якога ён быў колеру?

Сукенка: бела-залатая ці блакітна-чорная

4. Беларус Антон Мацулевіч, вядомы ў свеце пад псеўданімам Tony Fadd, пару тыдняў таму прэтэндаваў на гэтую ўзнагароду. Але прадказальна прайграў афраамерыканцу.

* Grammy

5. У аснову гэтага твора пакладзеная гісторыя, што адбылася на апошнім годзе Вялікай Айчыннай вайны ў Аўстрыі. Падчас працы аўтар вывучаў манеры паводзінаў і звычкі турыстаў з сонечнай краіны – аматараў пармезана, віна і пасты. Пра які твор ідзе гаворка?

* “Альпійская балада”

Усё ці нічога

1. Гемаглабін складаецца з дзвюх частак: бялку і…

* Жалеза

2. Як з лацінскай мовы перакладаецца фраза “O tempora, o mores”?

* Што за час, што за звычаі

3. Якога літаратурнага героя можна было забіць, прыбраўшы з яго ілба літару “алеф”?

* Голем

4. Прозвішча якога папулярнага дэтэктыва перакладаецца як “Папугай”?

* Пуаро

5. Хто спаліў горад Іскорасцень пры дапамозе птушак?

* Княгіня Вольга

Пытанні склаў Павел Свярдлоў.