Конкурс ад “Рэгіянальнай газеты” для школьнікаў атрымаў папулярнасць сярод удзельнікаў. Агулам мы залічылі 1929 галасоў.

З той прычыны, што форма для галасавання не загружалася ў некаторых карыстальнікаў, мы дазволілі ім галасаваць, проста пакінуўшы імя фаварыта ў каментарах на сайце. У гэтым выпадку галасы залічваліся па адным з аднаго ІР адраса з адной прылады, як гэта фіксавала і адпаведная аўтаматычная форма для галасавання.

У выніку сумавання балаў пераможцай стала Сняжана Захарэвіч.

Яе чакае ўрачыстае ўзнагароджанне і падарунак заўтра, падчас курсаў беларускай мовы “Мова нанова” ў Маладзечне.

“Рэгіянальная газета” і вядоўцы курсаў “Мова нанова” Настасся Роўда і Наталля Тур запрашаюць усіх удзельнікаў конкурсу, якія даслалі нам эсэ. Мы падрыхтавалі падарункі для кожнага з удзельнікаў.

Тэма заўтрашніх заняткаў курсаў – “Школа”.