У 15.00 спынілася галасаванне “Рэгіянальнай газеты” , у якім чытачы газеты выбіралі , на іх погляд, самую актыўную місіс.

Па выніках галасавання ёй стала Надзея Тугусава.

За Надзею прагаласавалі 3 877 чалавек.

На другім месцы апынулася Кацярына Краўчонак, на трэцім – Юлія Бабашынская.

Сертыфікат пераможцы конкурсу мы ўручым сёння, пасля заканчэння конкурсу “Місіс Маладзечна -2016”. Сертыфікат  прадаставіў вучэбны цэнтр “Сфера прыгажосці”.

Надзея зможа выкарыстаць сертыфікат на навучальны курс, які і выбера сама.

Гэта можа быць вучэбны семінар па нарошчванні павекаў,масажу, дэпіляцыі, пазногцевым сервісе.

Нагадаем, што да пачатку конкурсу застаецца тры гадзіны. Пачатак а 18 гадзіне ў  раённым Цэнтры культуры па Лібава-Роменскай, 71 (былы Дом культуры чыгуначнікаў).