Арэс Доган пакутуе на вельмі рэдкую і цяжкую хваробу – тубярозны склероз. Пухлінныя ачагі разрастаюцца па жыццёва важных органах, актывізуюцца сударгавая актыўнасць і эпілептычныя прыступы.

Гэта перашкаджае дзіцяці пазнаваць свет, засвойваць інфармацыю, канцэнтраваць увагу, затарможвае развіццё маўлення, бытавых навыкаў. Калі няма своечасовага лячэння, хвароба садзейнічае і развіццю іншых захворванняў.

Дзіця не раз даследавалі ў беларускіх клініках. Але спецыялісты дапамаглі скарэктаваць толькі эпілептычныя прыступы. Няма ў краіне і спецыялізаваных цэнтраў па комплекснай барацьбе з тубярозным склерозам.

На 150 тысяч жыхароў Маладзечна і раёна адзін выпадак праяўлення гэтай хваробы. У Мінскай вобласці два выпадкі. Па медыцынскай статыстыцы, на хваробу пакутуе адзін чалавек на 30 тысяч.

Таму для выратавання хлопчыка патрэбнае вельмі дарагое нейрахірургічнае і медыкаментозна-тэрапеўтычнае лячэнне ў адной са спецыялізаваных замежных клінік, якія ёсць у Іспаніі, Ізраілі, Германіі, Амерыцы. Лячэнне каштуе 60-70 тысяч долараў. Аднак такіх грошай у сям’і няма: мама выхоўвае хлопчыка адна, яна не працуе, бо даглядае за сынам. Таму сям’я просіць дапамагчы іх гору.

Лячэнне ў замежнай клініцы дапаможа спыніць і папярэдзіць далейшае праяўленне хваробы. Пасля лячэння хлопчык зможа набыць бытавыя навыкі, выконваць інструкцыі і каманды, рэагаваць на ўказанні і запамінаць, пайсці ў школу і паўнацэнна развівацца. Галоўнае, не ўпусціць час, такі неабходны для развіцця дзіцяці.

Як можна пералічыць грошы

Дабрачынныя рахункі адкрытыя ў “ААБ “Беларусбанку” (філіял №601 Маладзечна па вуліцы Прытыцкага, 13:

– беларускія рублі – транзітны рахунак №3819382105556 на дабрачынны рахунак №000032 у філіяле №601/Аперацыйная служба;

– долары ЗША – транзітны рахунак №3819382108407 на дабрачынны рахунак №000106 у філіяле №601/Аперацыйная служба;

– еўра – транзітны рахунак №3819382108407 на дабрачынны рахунак №000024 у філіяле №601/Аперацыйная служба;

– расійскія рублі – транзітны рахунак №3819382108407 на дабрачынны рахунак №000023 у філіяле №601/Аперацыйная служба.

Прызначэнне плацяжу: Доган Ірына Анатольеўна, збор сродкаў на лячэнне за мяжой на карысць Догана Арэса Шан Эйлемавіча.

Дадатковая інфармацыя пра атрымальніка сродкаў па нумары (8029) 9686811.