Цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Мінск– Маладзечна 5 сакавіка будуць курсіраваць як па рабочых днях, 6 і 8 сакавіка  –  як па нядзелях, 7 сакавіка  –  як па суботах згодна з дзеючым раскладам.

Ад 5 па 8 сакавіка цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастках: Маладзечна–Гудагай, Маладзечна–Круляўшчызна, Маладзечна–Ліда будуць курсіраваць як па выхадных днях.