Як вы думаеце, што робіць “Місіс Маладзечна” на раніцу пасля перамогі? Яна чысціць машыну ў кароне пераможцы. А потым едзе ў рэдакцыю “Рэгіянальнай газеты”, дзе за кубкам кавы раскажа, чаму ніколі не з’яўляецца перад мужам у халаце і ў бігудзі і чаму сынам ніколі не чытае казак, а таксама падзеліцца сакрэтам сваёй прыгажосці.
Таксама чытайце ў свежым нумары:
1. “Аказваецца, мы нядрэнна жывём!”. Чаму беларусы часта не давяраюць статыстыцы па зарплатах?
2. Як зэканоміць на “камуналцы”. Мяняем лямпачкі на святлодыёдныя і ставім на краны аэратары.
3. “РГ” узнагародзіла пераможцаў конкурсаў.
4. Літстаронка з Аксанай Ярашонак-Камінскай.
5. Паэт, народжаны пад сценамі Крэўскага замка. Як у Маладзечне прайшла сустрэча з грамадскім дзеячам, паэтам, членам Саюза беларускіх пісьменнікаў Уладзімірам Някляевым.
6. Спектакль “Каралева прыгажосці з Лінэна” вачыма Андрыяна Барткевіча.
7. Самая папулярная машына ў Вілейцы – ВАЗ, а ў Маладзечне?
8. Актуальная рэклама.
9. Праграма тэлеперадач у новым, больш зручным фармаце.
10. Гараскоп.