У тым ліку ён даў згоду на прызначэнне Анатоля Вайнілкі старшынёй Мядзельскага райвыканкама, паведамляе афіцыйны інтэрнэт-партал кіраўніка краіны.
Анатолю Вайнілку – 46 год. Нарадзіўся ў вёсцы Будслаў на Мядзельшчыне.
Скончыў Беларускі аграрна–тэхнічны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. Больш за 12год узначальваў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Будслаўскі“.
Ад 2005 года Анатоль Вайнілка кіраваў Мядзельскім прадпрыемствам меліярацыйных сістэм.
Анатоль Вайнілка. Фота myadel.minsk-region.by.
Ён узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі“ і ордэнам Пашаны. З’яўляецца дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў.