“Не, ну колькі машын стала! Ні прайсці ні праехаць!” Гэтыя словы раз-пораз даводзіцца чуць ад гараджан, мяркуем, не толькі нам.
Калі і вы чуеце, што нехта абураецца тым, што машын стала вельмі шмат або ездзяць адны “Фольксвагены”, дзякуючы Маладзечанскай ДАІ і “Рэгіянальнай газеце” можаце цяпер апераваць дакладнымі лічбамі.
У 2016 годзе ў Маладзечне зарэгістравана больш за 44 000 транcпартных сродкаў.
Аўтобусаў па горадзе ездзіць 450, грузавікоў – больш за 4 500, легкавых аўтамабіляў – 33 500.
І гэта дадзеныя толькі па горадзе. А дадайце сюды 18 тысяч транспартных сродкаў, якія зарэгістраваныя ў раёне. З іх аўтобусаў – 140, грузавікоў – 2 200, легкавых машын – 12 800.
Астатнія транспартныя сродкі – гэта мотатэхніка і прычэпы.
А ўявіце сабе, што было б, каб гэтыя машыны сабраць у адным месцы?
Па Вілейскім раёне ездзяць 230 аўтобусаў, 2 600 грузавікоў і 16 500 легкавушак. Агульная колькасць транспартных сродкаў у Вілейскім раёне – 23 600.
На 5 500 транспартных сродкаў менш у Валожынскім раёне – 18 000.
Аўтобусаў з іх – 200, грузавых аўто – 2 300, а легкавых аўтамабіляў – 12 000.
У Мядзельскім раёне транспартных сродкаў толькі на адну сотню болей, чым у Валожынскім.
170 аўтобусаў, 1 700 грузавых і 10 300 легкавых машын складаюць аўтапарк раёна.
Што датычыцца самых папулярных марак аўто, то ў Маладзечне больш за ўсё “Фольквагенаў” – 4 015 машын, а ў Вілейцы самае папулярнае аўто – ВАЗ. Іх у раёне 1 496. Той жа ВАЗ самы папулярны і ў Валожыне – 752 машыны, і ў Мядзеле – 518.
Прызнайцеся, ці часта вам выпадае апошнім часам бачыць на дарогах старыя, добрыя, шумныя “Запарожцы”? А між тым іх вось колькі:
Маладзечна – 1 205, Вілейка – 415, Валожын – 170 і у Мядзеле іх – 110.
Фота з сайта r93.ru
Папрасілі ў ДАІ даведацца, колькі ў чатырох раёнах зарэгістравана дарагіх машын: “Бугаці”, “Мазэраці”, “Бэйнтлі”, “Ролс-Ройсаў”. Адказ быў лаканічным, як ніколі, – ноль.
Ролс-ройс. Фота з сайта carrrsmag.com
|
Опель |
Аўдзі |
Форд |
Мерседэс |
Пежо |
Рэно |
Масквіч |
Маладзечна |
3170 |
1440 |
2800 |
1755 |
1730 |
2315 |
2165 |
Вілейка |
830 |
460 |
755 |
400 |
545 |
670 |
825 |
Валожын |
360 |
305 |
280 |
140 |
200 |
340 |
335 |
Мядзел |
240 |
220 |
235 |
115 |
160 |
265 |
265 |