Пройдзе сход па абмеркаванні з грамадскасцю выдалення дрэў па вуліцы 1 Мая і Чырвонаармейскай у Вілейцы.

Там плануюць зрэзаць старыя дрэвы і на іх месцы пасадзіць новыя.

– На сходзе раскажам пра заканадаўства, што датычыць выдалення дрэў, якія пароды дрэў збіраюцца пасадзіць замест. Выслухаем меркаванні жыхароў, як лепей паступіць, – расказаў начальнік аддзела ЖКГ Вілейскага райвыканкама Аляксандр Корсак.  

Сход пройдзе 10 сакавіка ў актавай зале Вілейскага райвыканкама. Пачатак – у 17.30.

Плануецца выдаліць каля 160 дрэў па вуліцы Чырвонаармейскай і больш за 130 – па вуліцы 1 Мая.