Падвялі вынікі абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу “ТехнаІнтэлект”. Прадстаўнікі Вілейшчыны атрымалі два дыпломы.

Аляксандр Міклуш у секцыі “Тэхнічнае канструяванне” атрымаў дыплом першай ступені. Адзначылі яго за мадэль-копію зенітнай кіраванай ракеты В-860.

Аляксандр Міклуш. Фота забяспечана Анатолем Прыцам.

Аляксандр Міклуш. Фота забяспечана Анатолем Прыцам.

Юры Шышко ў секцыі “Робататэхніка, аўтаматыка і інтэлектуальныя сістэмы” атрымаў дыплом трэцяй ступені.

Абодва яны вучні Нароцкай сярэдняй школы і займаюцца ў гуртку “Ракетамадэліраванне” Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (педагог Уладзімір Шапель).

Аляксандр Міклуш будзе прадстаўляць Вілейскі раён на восьмым Рэспубліканскім конкурсе навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі “ТехнаІнтэлект”. Пройдзе той з 15 да 17 сакавіка  ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Пра ўсё гэта паведаміў метадыст цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Анатоль Прыц.

 Хто яшчэ з рэгіёна вызначыўся ў гэтым конкурсе, чытайце ў “Рэгіянальнай газеце”.