Гэты тыдзень з доўгімі выхаднымі ашчаслівіў глядачоў адзінай прэм’ерай.

Фантастычны баявік “Дывергент, глава 3: За сцяной” – трэцяя частка антыутапічнай гісторыі.

Трыс і Фор трапілі за сцяну, пакінуўшы сваіх блізкіх. За сцяной, якая аддзяляла Чыкага, яны ўбачылі іншую рэальнасць, якая іх шакавала.

Ім даводзіцца хутка высветліць, каму давяраць. Бойка за сценамі Чыкага пагражае ўсяму свету.

У фантастычным свеце, апісаным у карціне, грамадства падзеленае на пяць фракцый. Кожны жыхар уваходзіць у адну з іх, а кожная фракцыя мае сваю сыроватку. Фракцыя “бясстрашша” – сыроватку супраць страху, “шчырасць” – сыроватку праўды, “дружалюбнасць” – сыроватку прыязнасці, “эрудыцыя” – сыроватку мадэлявання, “адрачэнне” – сыроватку, якая ўздзейнічае на памяць.

Фільм са слоганам “Зламай межы свайго свету” прыйдзецца дарэчы тым, хто чакае ад доўгіх выхадных нечага большага, чым проста адпачынку.

Кадр з фільма. Фота plus.kinopoisk.ru.

Кадр з фільма. Фота plus.kinopoisk.ru.

Прэм’еры мінулых тыдняў: рамантыка ці драма між багамі

Калі вы не пранікліся ідэяй “Дывергента”, звярніце ўвагу на іншыя фільмы, якія таксама заслугоўваюць увагі ў святочныя выхадныя.

Кадр з фільма. Фота film.ru.

Кадр з фільма. Фота film.ru.

Якраз да 8 сакавіка дарэчы расійская камедыя “8 лепшых спатканняў”. Ён і жанчынам, і мужчынам нагадае, як важна цаніць жанчын, шчасце і сямейныя каштоўнасці.

А гумар Уладзіміра Зяленскага і прывабнасць Веры Брэжневай зробяць ваш адпачынак яркім і прыемным.

Кадр з фільма. Фота ivona.bigmir.net.

Кадр з фільма. Фота ivona.bigmir.net.

Фэнтэзі “Богі Егіпта” абяцае наведнікам кінатэатра насычаны экшн у 3D-фармаце, насычаную карцінку і старажытнаегіпецкі антураж.

Тут ёсць не толькі змаганне паміж багамі, але і гераізм звычайнага маладзёна, і гарачае каханне маладых людзей.

Кадр з фільма. Фота afisha.tut.by.

Кадр з фільма. Фота afisha.tut.by.

Пабачыць “Батлейку”

Ад 3 да 13 сакавіка ў Вілейцы праходзіць фестываль праваслаўнай культуры “Скарбніца”.

Асноўнай пляцоўкай стаў Палац культуры. Тут адбываецца выстава-кірмаш вырабаў манастырскіх майстэрняў. Штодзень  па некалькі разоў ад 10 да 18 гадзін паказваюць спектаклі лялечнага тэатра для дзяцей “Батлейка”. Пасля прадстаўлення дзеці маюць магчымасць пазнаёміцца ​​з галоўнымі героямі, паўдзельнічаць у гульнях і віктарынах.

На ўсе мерапрыемствы ўваход вольны.